Дзяржаўная ўстанова «Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»

У фондах Віцебскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея налічваецца 13813 прадметаў асноўнага фонда, 4240 навукова-дапаможнага фонда.

Сабраны прадметы археалогіі, побыта і этнаграфіі, калекцыі нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі, філатэліі.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці гісторыка-краязнаўчага музея з’яўляюцца экскурсійнае і лекцыйнае абслугоўванне наведвальнікаў, правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў, музейна-педагагічных заняткаў гістарычнай, патрыятычнай і экалагічнай накіраванасці.

У выстаўляльных залях дзейнічаюць выставы:

“Старонкі гісторыі” - выстава прысведчана гісторыі Віцебскага раёна з жалезнага века.

“Великанов хутор” - экспазіцыя, прысвечаная ўраджэнцу Віцебскага раёна, волату Фёдару Махнову - самаму вялікаму чалавеку на Зямлі (рост 2 м 85 см).