17.03.2018 г. - музейна-педагагічны занятак "Таямніцы беларускіх слоў"

Акцыя “Быць эрудзіраваным модна” працягваецца. 17 сакавіка 2018 года Віцебскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеем арганізавана мерапрыемства “Таямніцы беларускіх слоў”. Удзельнікамі музейнага занятку сталі вучні Акцябрскай сярэдняй школы. Эпіграфам к мерапрыемству сталі наступныя радкі Міхася Пазнякова:

У горадзе, між ніў жытнёвых,
У важным доме, сціплай хаце
Не забывайце роднай мовы —
У нас адна яна, як маці.

Вучням было паказана відэа “Цудоўная беларуская мова”, у якім назвы штодзённых рэчаў былі пададзены на беларускай мове. Далей удзельнікі адправіліся ў экспедыцыю па краіне Мовы. Падчас падарожжа вучні спыняліся на “астравах”, кожны з іх меў сваю назву адпаведна тыпу задання – “востраў прыказак і прымавак”, “востраў малюнкаў”, “востраў пытанняў”, “востраў беларускіх слоў”, “востраў загадак”. Дзеці паказалі свае веды і моўную эрудыцыю, паспяхова прайшлі ўсе перашкоды. Пасля гульні-падарожжа вучні з задавальненнем паглядзелі мультфільм “Дзед”, які быў створаны па матывах беларускіх народных казак. Напрыканцы занятку хлопчыкі і дзяўчынкі разам праспявалі песню на беларускай мове і атрымалі наклейкі для папаўнення альбома ўдзельніка музейных мерапрыемстваў. Супрацоўнікі музея пажадалі вучням любіць і шанаваць родную зямлю і родную мову, паважаць сваіх продкаў і адзін аднаго, захоўваць традыцыі роднага краю.

Музейна-педагагічны занятак "Таямніцы беларускіх слоў".  Витебский районный историко-краеведческий музей. аг. Октябрьская, 2018 г.