Дзяржаўная ўстанова «Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»

Дзяржаўная ўстанова «Віцебскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»

Віцебскі раёны гісторыка-краязнаўчы музей быў адчынены 1 сакавіка 2004 года ў вёсцы Акцябрская. Музей пачаўся з экспазіцыі, прысвечанай гісторыі Віцебскага раёна. Экспазіцыя адлюстроўвае вельмі багатую, насычаную і кровапралітнымі войнамі, і мірнай стваральнай працай землякоў гісторыю раёна. У ёй прадстаўлены прадметы раскопак гарадзішча і селішча Лужасна, пячаткі віцебскіх князёў, гербы Віцебска, Суража, мястэчка Янавічы, матэрыялы па развіццю сельскай гаспадаркі раёна ў 30-х гг., развіццю адукацыі ў даваенны перыяд. Вялікая частка экспазіцыі адведзена тэме Вялікай Айчыннай вайны. Тут прадстаўлены: узнагароды, дакументы, фотаматэрыялы, прысвечаныя партызанскай барацьбе, падполлю, баям за вызваленне Віцебска і асаблівасцям правядзення аперацыі «Баграціён» на тэрыторыі раёна. Шырока прадстаўлены прадметы мірнага жыцця, дзейнасці знакамітых людзей Віцебшчыны, іх працы ўзнагароды і граматы. Адмысловая роля адведзена ансамблю народнага танца «Колас», які доўгі час з'яўляўся «культурнай візітнай карткай» раёна.

Акрамя таго, дзейнічае выстава «Волатаў хутар» Выстава знаёміць нас з самым высокім чалавекам на Зямлі, які нарадзіўся ў Віцебскім раёне — Фёдарам Махновым (рост 2 м.85 гл.), з прыродай раёна, дваранскімі сядзібамі і навукоўцамі-даследчыкамі Віцебшчыны.

З 2016 г. дзейнічае выстава «Чалавек слаўны працай», на якой прадстаўлены матэрыялы аб развіцці сельскай гаспадаркі Віцебскага раёна ў ХХ стагоддзі, матэрыялы аб перадавых гаспадарках раёна і іх кіраўніках, аб людзях, якія ўзначальвалі Віцебскі раённы выканаўчы камітэт з 1920-х гг. да нашых дзён.


  • зменныя выставы з фондаў, прыватных калекцый, фондаў іншых музеяў;
  • экскурсіі па выставах;
  • музейна–педагагічныя заняткі;
  • тэматычныя вечары;
  • культурна–адукацыйныя мерапрыемствы

Запрашаем да супрацоўніцтва мастакоў, фатографаў, уладальнікаў цікавых прыватных калекцый і інш. для сумеснай арганізацыі выстаў и мерапрыемстваў!

Уладальнікі археалагічных артэфактаў могуць легалізаваць наяўныя археалагічныя знаходкі, звярнуўшыся ў Камісію па археалагічных аб'ектах і археалагічным артэфактам Віцебскага аблвыканкама.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 снежня 2015 г. «Аб удасканаленні аховы археалагічных аб'ектаў і археалагічных артэфактаў»

Кошт квіткоў:

  • дарослы — 2,0 Br
  • дзіцячы — 1,0 Br
  • аглядная экскурсія (у кошт не ўваходзяць уваходныя квіткі) — 12,0 Br
  • экскурсія па адной выставе ў музеі (у кошт не ўваходзяць уваходныя квіткі) — 5,0 Br